Беларуская Служба

Прэм'ер-міністр Арменіі заразіўся каранавірусам

01.06.2020 12:59
Паводле Пашыняна, ён заразіўся каранавірусам SARS-CoV-2 падчас працоўнай нарады.
-
Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол ПашынянYouTube/screen

Прэмʼер-міністр Арменіі Нікол Пашынян і яго сямʼя заразіліся каранавірусам.

Паводле кіраўніка Кабміна, у яго не было сімптомаў, але з улікам планаў наведаць воінскія часці ён вырашыў здаць тэст. Вынік аказаўся станоўчым. «Станоўчымі былі і тэсты членаў маёй сямʼі», – сказаў Пашынян.

Паводле Пашыняна, ён заразіўся каранавірусам SARS-CoV-2 падчас працоўнай нарады. Прэмʼер Арменіі мяркуе, што ён стаў носьбітам пасля таго, як адзін з супрацоўнікаў паставіў шклянку з вадой без пальчаткі. Пазней у гэтага чалавека быў пацверджаны каранавірус.

Нікол Пашынян падчас відэазвароту, апублікаванага ў сацсетках, сказаў, што будзе працягваць працаваць са свайго ўрадавага асабняка, дадаўшы, што сімптомаў хваробы няма ня толькі ў яго, але і ў яго сямʼі. Прэмʼер таксама выказаў надзею, што не заразіў супрацоўнікаў ураду або заразіў мала людзей.

Армянскі палітык пра заражэнне паведаміў у дзень свайго нараджэння – сёння Ніколу Пашыняну споўнілася 45 гадоў.

вс