Беларуская Служба

Знешнія межы ЕС для грамадзян трэціх краін адкрыюцца не раней за 1 ліпеня

06.06.2020 13:39
 Рэкамендацыі з нагоды адкрыцця знешніх межаў прыме Еўракамісія.
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжы gpk.gov.by

Міністры ўнутраных спраў дзяржаў Еўрасаюза выказаліся за прадаўжэнне абмежаванняў на ўезд у ЕС на два тыдні. Рэкамендацыі з нагоды адкрыцця знешніх межаў прыме Еўракамісія, паведамляе «Нямецкая хваля».

Большасць дзяржаў Еўрасаюза лічаць патрэбным прадоўжыць забарону на ўезд у ЕС з трэціх краін на два тыдні, да канца чэрвеня, было заяўлена па выніках відэаканферэнцыі кіраўнікоў МУС краін ЕС.

Як вядома, з-за пандэміі, выкліканай каранавірусам SARS-CoV-2, дзейнічае рэкамендацыя Еўракамісіі па забароне на ўезд у ЕС грамадзянам трэціх краін да 15 чэрвеня. Выключэнні зробленыя толькі для так званых «неабходных» паездак, напрыклад, сезонных работнікаў.

вс