Беларуская Служба

ЕЗ і ААН заклікаюць шчодра дапамагчы Сірыі

30.06.2020 13:34
У выніку грамадзянскай вайны ў Сірыі больш за 12 мільёнаў чалавек сталі бежанцамі, а больш за 11 мільёнаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/Abaca

Еўразвяз і ААН заклікаюць да шчодрай фінансавай падтрымкі Сірыі, якая загрузла ў грамадзянскай вайне. Краіна знаходзіцца ў стане канфлікту з 2011 года, ён выклікаў магутны гуманітарны крызіс. Заклік прагучай падчас міжнароднай канферэнцыі донараў дапамогі для Сірыі.

Гэта ўжо чацвёртая такая сустрэча, але сёлета праз пандэмію каранавіруса канферэнцыя донараў праходзіць па відэасувязі. У ёй прымаюць удзел больш за 60 краін і 12 міжнародных арганізацыяў. Канферэнцыю адкрыў кіраўнік дыпламатыі Еўрапейскага Звязу Жазэп Барэль:

-Мы не забылі і не забудзем Сірыі і яе грамадзянаў. Сёння мы заклікаем да шчодрай падтрымкі, каб тыя, хто апынуўся ў ачагу вайны і пацярпеў ад гэтага канфлікту, і тыя, каму давялося ўцячы са сваіх дамоў, ведалі, што, па меншай меры, такім чынам яны абароненыя.

У выніку грамадзянскай вайны ў Сірыі больш за 12 мільёнаў чалавек сталі бежанцамі, а больш за 11 мільёнаў маюць патрэбу ў гуманітарнай дапамозе. Мэтай канферэнцыі, акрамя збору чарговых прапаноў дапамогі, з'яўляецца таксама падтрымка палітычнага ўрэгулявання сірыйскага канфлікту. Калі гэта адбудзецца, будуць прыняты рашэнні па адбудове сірыйскай гаспадаркі.

IAR/эж