Беларуская Служба

Прэзідэнт Літвы ўзнагародзіў палякаў

06.07.2020 18:02
Грамадзяне Польшчы апынуліся сярод асобаў, узнагароджаных прэзідэнтaм у Дзень літоўскай дзяржавы.
     .
Сёння літоўцы адзначаюць Дзень літоўскай дзяржавы.PAP/Valdemar Doveiko

Сёння літоўцы адзначаюць Дзень літоўскай дзяржавы. Традыцыйна з гэтай нагоды прэзідэнт Гітанас Наэсда ўзнагародзіў заслужаных для Літву.

Акрамя медыцынскіх работнікаў, якія змагаліся з пандэміяй COVID-19, былі ўзнагароджаны таксама мастакі, спартсмены і замежнікі, у тым ліку грамадзяне Польшчы.

Рыцарскі крыж Ордэна „За заслугі для Літву” атрымаў заснавальнік польскай філалогіі Віленскага універсітэта прафесарам Тадэвуш Юзэф Буйніцкі з Ягелонскага універсітэта, перакладчык і прэзідэнт Польскага ПЭН-клуба Адам Паморскі, кіраўнік Інстытута еўрапейскай спадчыны Міжнароднага культурнага цэнтра ў Краёве прафесар Яцэк Антоні Пурхля і дырэктар гэтага цэнтра - Агата Вансоўска-Паўлік.

У Літве сёння праходзяць выставы і канцэрты. Велізарны дзяржаўны , плошчай 540 квадратных метраў, залунаў раніцай на тэлевежы. Увечары па ўсёй краіне літоўцы праспяваюць гімн.

Князь Міндоўг прыняў хрысціянства ў 1251 годзе, а праз два гады быў каранаваны літоўскім каралём. Міндоўг быў забіты ў 1263 годзе, а яго краіна вярнулася да паганства. Сто гадоў пазней дзякуючы Уладзіславу Ягайлу Літва зноў была ахрышчана.

аз