Беларуская Служба

ЗША выходзяць са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя

08.07.2020 13:12
Афіцыйная нота ў гэтым пытанні паступіла сёння з Белага дома ў Кангрэс.
Siedziba WHO
Siedziba WHOEQRoy/shutterstock

У канцы траўня прэзідэнт Дональд Трамп заявіў пра намер зрабіць такі крок, абвінаваціўшы СААЗ у тым, што яна з'яўляецца інструментам у руках кітайскіх уладаў.

Дональд Трамп абвінавачвае Сусветную арганізацыю аховы здароўя ў тым, што яна своечасова не паведаміла пра каранавірус і ў безвыніковай барацьбе з эпідэміяй. Па словах амерыканскага прэзідэнта, СААЗ кантралюецца Кітаем, які, прыкрыўшы пагрозу Covid-19, дазволіў распаўсюджванню хваробы на ўвесь свет, выклікаючы сусветную пандэмію, якая каштавала сотні тысяч жыццяў ва ўсім свеце.

Дэмакраты раскрытыкавалі крок прэзідэнта як безадказны. На іх думку, сусветная пандэмія каранавіруса патрабуе міжнароднага супрацоўніцтва. «Такое рашэнне не выратуе жыццё амерыканцам. Наадварот, пакідае іх адзінокімі», – заявіў дэмакратычны сенатар Боб Менендэс.
Вывад Злучаных Штатаў з Сусветнай арганізацыі аховы здароўя азначае скарачэнне яе бюджэту на 450 мільёнаў долараў. Белы дом абвяшчае, што гэтыя сродкі будуць выдзелены на іншыя міжнародныя праграмы аховы здароўя.

яс