Беларуская Служба

Рашэннем суда Сафійскі сабор страціў статус музея

10.07.2020 17:01
Гэта дазволіць турэцкім уладам нанава пераўтварыць стамбульскі храм у мячэць.
 .
Сафійскі сабор.PAP/EPA/ERDEM SAHIN

Вышэйшы адміністрацыйны суд Турцыі - Дзяржаўная рада - адмяніў закон, паводле якога Сафійскі сабор мае статус музея. Суддзі палічылі, што пастанова ўрада ад 1934 году па гэтай справе не мае юрыдычных падстаў.

Змена правілаў павінна дапамагчы турэцкім уладам нанава пераўтварыць стамбульскі Музей Ая-Сафія ў мячэць, што раней прапаноўваў прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган.

Сафійскі сабор унесены ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА і з'яўляецца адным з самых наведвальных турыстамі месцаў Турцыі.

З нагоды рашэння Вярхоўнага адміністрацыйнага суда прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган выступіць сёння з адмысловай прамовай.

аз