Беларуская Служба

Дзівосны зварот мільянераў

14.07.2020 11:34
Яны просяцца павысіць ім падаткі ў сувязі з пандэміяй.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/jesterpop

У панядзелак у адкрытым лісце 83 мільянеры з усяго свету заклікалі «неадкладна» і «назаўсёды» павысіць ім падаткі. Мэтай з'яўляецца паскарэнне аднаўлення эканомікі пасля крызісу, выкліканага пандэміяй каранавіруса.

Сярод падпісантаў ліста, між іншым, сузаснавальнік вялікага амерыканскага вытворцы марожанага Ben & Jerry і брытанскі кінарэжысёр Рычард Керціс. Зварот быў апублікаваны на сайце «Мільянеры для чалавецтва».

 «Калі Covid-19 атакуе глабальна, мільянеры, як мы, адыгрываюць вырашальную ролю, каб вылечыць свет», – напісана ў звароце.

Год таму група амерыканскіх мільярдэраў на чале з фінансістам Джорджам Сорасам, сузаснавальнікам Facebookа Крысам Хʼюзам, таксама ўладальнікі сеткі гатэляў Hyatt і медыя-імперыі Дыснея таксама апублікавала адкрыты ліст, у якім заклікала абкласці падаткам маёмасць, падобную да іх.

Фінансіст і інвестар Уорэн Бафет і заснавальнік Microsoft Біл Гейтс гадамі заклікаюць павялічыць падаткаабкладанне мільярдэраў.

яс