Беларуская Служба

25 ПЭН-цэнтраў з усяго свету выступілі з заявай супраць рэпрэсій у Беларусі

06.08.2020 18:43
Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.
Войска галасуе датэрміноваPAP/EPA/TATYANA ZENKOVICH

Міжнародны ПЭН-клуб, Беларускі ПЭН-цэнтр і 23 іншыя ПЭН-цэнтры выступілі з супольнай заявай, у якой выказваюць занепакоенасць сістэматычнымі парушэннямі права на свабоду выказвання і іншых правоў чалавека, без якіх немагчымае правядзенне дэмакратычных прэзідэнцкіх выбараў. Пра гэта паведамляе Радыё «Свабода».

«Больш за 20 вязняў беларускіх турмаў на сёння прызнаныя палітычнымі зняволенымі, – заявіла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Святлана Алексіевіч. – Сярод іх – блогеры і журналісты, мецэнаты культуры, тыя, хто ў 2020 годзе абудзілі беларускае грамадства, упершыню за 26 гадоў стварыўшы сур’ёзную канкурэнцыю аўтарытарнаму рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Сёння беларускія пісьменнікі становяцца побач з народам, бо гісторыя ствараецца на вуліцах і плошчах, а не за сталамі».

Беларускі ПЭН-цэнтр патрабуе ад беларускіх уладаў неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, заклікае да павагі свабоды слова і іншых палітычных правоў і выказвае надзею на свабодныя і празрыстыя выбары 9 жніўня ў Беларусі.

вс