Беларуская Служба

Кіеў просіць Мінск выдаць 28 «байцоў ЧВК Вагнера»

12.08.2020 17:45
Украінскія следчыя, у прыватнасці, лічаць, што гэтыя асобы «прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей у складзе тэрарыстычных арганізацыяў»,
Plac Niepodległości w Kijowie
Plac Niepodległości w KijowieReview News/ Shutterstock

Офіс генеральнага пракурора Украіны звярнуўся ў Генеральную пракуратуру Рэспублікі Беларусь з запытам аб выдачы 28 грамадзянаў РФ, затрыманых 29 ліпеня беларускімі праваахоўнымі органамі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўкраінскай пракуратуры ў Telegram сераду, 12 жніўня.

«Усім 28 асобам, сярод якіх дзевяць грамадзянаў Украіны, было паведамлена аб падазрэнні ва ўдзеле ў тэрарыстычнай арганізацыі», – гаворыцца ў заяве. Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева выбраў мерай стрымання для падазраваных іх утрыманне пад вартай, паведамілі ў прэс-службе.

Украінскія следчыя, у прыватнасці, лічаць, што гэтыя асобы «прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей у складзе тэрарыстычных арганізацыяў», падкрэсліваецца далей у дакуменце.

«Пытанне аб выдачы гэтых асоб будуць вырашаць кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь», – рэзюмавалі ў офісе генпракурора.

dw/эж