Беларуская Служба

Ля мяжы з Польшчай праходзяць беларуска-расійскія вайсковыя манеўры

19.09.2020 17:21
На манеўры з Расіі прыбылі 300 вайскоўцаў з Пскова і 70 тэхнічных вайсковых частак.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Беларуска-расійскія манеўры „Славянскае братэрства” праходзяць на палігоне каля Брэста, недалёка ад польскай мяжы. Афіцыйна яны носяць антытэрарыстычны характар, а іх удзельнікі вучацца ліквідаваць патэнцыйную пагрозу з дапамогай ваенных тэхналогій.
Вайсковыя крыніцы паведамляюць, што для блакавання груповак баевікоў выкарыстоўваюцца верталёты, артылерыя і бронетэхніка.

З іншага боку, сайт TUT.by паведаміў, што побач з палігонам на малой вышыні былі заўважаныя 7 транспартных самалётаў. Шэсць з іх транспартавалі жаўнераў, а адзін - ваенную тэхніку. Кожны такі самалёт можа перавезці 40 дэсантнікаў.

На манеўры з Расіі прыбылі 300 вайскоўцаў з Пскова і 70 тэхнічных вайсковых частак. З беларускага боку ў іх удзельнічае 500 вайскоўцаў і 100 тэхнічных падраздзяленняў. Манеўры будуць доўжыцца да 25 верасня.

уп/аз