Беларуская Служба

Даследаванні не пацвярджаюць эфектыўнасці рэмдэсівіру ў лячэнні каранавіруснай інфекцыі

16.10.2020 16:33
Прэпарат атрымліваў між іншым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас хваробы.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay/padrinan/CC0 Creative Commons

Аналізы, праведзеныя пад эгідай Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, не пацвердзілі, што супрацьвірусны прэпарат рэмдэсівір скарачае шпіталізацыю або змяншае рызыку смерці ад COVID-19. Гэта супярэчыць даследаванню, праведзенаму ў ЗША і апублікаванаму некалькі дзён таму.

Вытворца прэпарата, амерыканская кампанія Іlead сцвярджае, што яе даследаванне з'яўляецца больш надзейным і праводзіцца ў адпаведнасці з прынцыпамі т.зв. падвойнай пробы.

Рэмдэсівір – супрацьвіруснае лякарства, першапачаткова прызначанае для лячэння ліхаманкі, выкліканай эболай. З пачаткам пандэміі яно пачало выкарыстоўвацца ў пацыентаў з хваробай COVID-19. Прэпарат атрымліваў між іншым прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падчас хваробы.

Аднак невядома, наколькі гэты лек эфектыўны. Згодна з апошнімі даследаваннямі пад патранажам Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), рэмдэсівір і тры іншыя прэпараты, такія як гідраксіхларахін, камбінацыя супраць ВІЧ-прэпаратаў лопінавір і рытанавір, а таксама інтэрферон не зніжаюць або толькі нязначна зніжаюць рызыку смерці ў пацыентаў з COVID-19 і не скарачаюць іх знаходжанне ў бальніцах.

Даследаванне ахапіла 11 266 чалавек з больш чым 30 краін.

нг