Беларуская Служба

Святлана Алексіевіч сустрэлася з кіраўніком МЗС Германіі

17.10.2020 11:02
Раней беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літараруры сустракалася таксама з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.
Святлана АлексіевічPAP/EPA/HAYOUNG JEON

Міністр замежных спраў Германіі сустрэўся ў Берліне з лаўрэаткай Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланай Алексіевіч.

Пра сустрэчу Гайко Мааса з пісьменніцай і членам прэзідыума беларускага Каардынацыйнага савета ў сваім Твітэры паінфармавала нямецкае Mіністэрства замежных справаў.

Паводле кароткага паведамлення, кіраўнік нямецкай дыпламатыі размаўляў са Святланай Алексіевіч, між іншым, аб бягучай сітуацыі ў Беларусі.

Нагадваем, раней беларуская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры сустракалася таксама з прэзідэнтам Германіі Франкам-Вальтэрам Штайнмаерам.

аз