Беларуская Служба

Каля сямі гадзін беларус стаяў на каленях перад амбасадай Беларусі ў Кіеве

22.11.2020 14:06
Антон Лукашук надзеў кайданкі, каб выказаць салідарнасць з рэпрэсаванымі на радзіме.
   , 18
Пасольства Беларусі ў Кіеве, 18 лістападафота з суполькі "Беларусы Кіева" ў Фэйсбуку

Каля сямі гадзін у суботу беларус стаяў на каленях перад амбасадай Беларусі ў Кіеве, надзеўшы кайданкі, каб выказаць салідарнасць з рэпрэсаванымі на радзіме, паведамляе «Радыё Свабода».

Антон Лукашук прыехаў ва Украіну некалькі дзён таму. Ён сказаў, што ў Беларусі займаўся камп'ютарнай графікай. Ён вырашыў пакінуць краіну з-за рызыкі ўзбуджэння супраць яго крымінальнай справы. Ён супрацоўнічаў з адным з забароненых у Беларусі Telegram-каналаў.

Пікетам перад беларускай амбасадай Антон Лукашук хацеў звярнуць увагу прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на жорсткасць сілавых структур у Беларусі і папрасіць спрасціць умовы знаходжання грамадзян Беларусі ва Украіне. Цяпер беларусы могуць знаходзіцца ў гэтай краіне без рэгістрацыі 90 дзён на працягу шасці месяцаў. Гэты тэрмін можа быць падоўжаны, калі для гэтага ёсць падставы.

Лукашук звярнуўся ў амбасаду Польшчы ў Кіеве з просьбай аб выдачы гуманітарнай візы.

Перад амбасадай Беларусі ва ўкраінскай сталіцы праводзяцца акцыі салідарнасці з беларусамі, а таксама знаходзіцца імправізаваны мемарыяльны помнік ахвярам пратэстаў. У пятніцу ўкраінскія і беларускія актывісты паставілі перад будынкам крыж, прысвечаны памяці ахвяр рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Беларускі дом ва Украіне падкрэсліў, што крыж быў усталяваны, нягледзячы на спробы беларускага пасольства ў гэтым перашкодзіць. Дыппляцоўка звярнулася да мясцовых уладаў з просьбай перашкодзіць усталяванню крыжа.

ав