Беларуская Служба

Спажыўцы ў ЕС атрымаюць магчымасць падаваць калектыўныя іскі

24.11.2020 09:01
Такім чынам яны змогуць больш эфектыўна абараняць свае правы.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Спажыўцы ў Еўрапейскім Саюзе змогуць больш эфектыўна абараняць свае правы. Сёння ў Еўрапарламенце запланаваныя дэбаты па калектыўных кампенсацыях. Заўтра адбудзецца галасаванне па гэтай справе.

Паводле новых правілаў, групы спажыўцоў з некалькіх дзяржаў-членаў, якія пацярпелі ад незаконных практыкаў несумленных гандляроў, змогуць разам падаваць іскі і калектыўна патрабаваць кампенсацыі.

Рэформа еўрапейскага права была выкліканая скандалам, звязаным з аўтаканцэрнам Volkswagen, які маніпуляваў вынікамі тэстаў, датычных выкідаў вуглякіслага газу.

Тады прадстаўнікі ЕС звярталі ўвагу, што ў ЗША пытанне кампенсацый для пацярпелых кліентаў было вырашана адным рашэннем, а ў ЕС такой магчымасці няма.
Менавіта таму Еўракамісія прапанавала ўвесці калектыўныя іскі ЕС для спажыўцоў.

Згаданая рэформа не адмяняе нацыянальных палажэнняў па гэтай справе, але дае спажыўцом з розных краін магчымасць падаваць калектыўныя іскі.

аз