Беларуская Служба

Апазіцыя ў Чэхіі выступае супраць удзелу расійскіх і кітайскіх фірмаў у пашырэнні АЭС

25.11.2020 13:22
Тэндар на будаўніцтва новага блока АЭС ў Дукованах павінен быў быць абвешчаны ў канцы 2020 года. 
  ,
АЭС у Дукованах, Чэхія Foto: PAP/CTK/Lubos Pavlicek

Разбудова АЭС у чэшскіх Дукованах можа зацягнуцца. Прычына – перасцярогі аб бяспецы краіны. Парламенцкая апазіцыя хоча выключыць з тэндару кітайскія і расійскія кампаніі. Аб магчымай пагрозе паведамляюць і спецслужбы.

Тэндар на будаўніцтва новага блока АЭС ў Дукованах павінен быў быць абвешчаны ў канцы 2020 года. Аднак аб канчатковай форме конкурсу да гэтага часу няма пагаднення паміж урадам і дзяржаўнай кампаніяй ČEZ, якой належыць АЭС.

Рабочая група, якая складаецца з прадстаўнікоў чэшскай контрвыведкі міністэрствы замежных спраў і ўнутраных спраў, лічыць, што на цяперашнім этапе тэндарная дакументацыя не ўлічвае ў дастатковай ступені бяспеку Чэхіі.

Сумневы выклікае магчымы ўдзел у тэндары кампаній з Расіі і Кітая. Рэзалюцыю аб іх выключэнні з конкурсу прыняла камісія па замежных справах, абароне і бяспецы Сената Чэшскай Рэспублікі, якая знаходзіцца ў апазіцыі ўраду прэм'ер-міністра Андрэя Бабіша.

Сам прэмʼер прызнае, што рашэнне аб пашырэнні АЭС у Дукованах не павінна прымацца за 10 месяцаў да выбараў у парламент. Андрэй Бабіш таксама чакае завяршэння кансультацый па гэтым пытанні з Еўрапейскай Камісіяй.

PAP/эж