Беларуская Служба

У Японіі значна павялічылася колькасць самагубстваў

29.11.2020 09:30
Толькі ў кастрычніку больш чалавек пазбавілі сябе жыцця, чым памерлі ад Covid-19 з пачатку эпідэміі.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneShutterstock/Blanscape

У кастрычніку ў Японіі было зафіксавана 2 тыс. 153 самагубствы. Толькі ў кастрычніку больш чалавек пазбавілі сябе жыцця, чым памерлі ад Covid-19 з пачатку эпідэміі. Японія здаўна змагаецца з праблемай псіхічнага здароўя сваіх грамадзян. На думку экспертаў, пандэмія каранавірусу пагоршыла псіхічнае здароўе японцаў.

Хоць у апошнія гады колькасць самагубстваў пачала нязначна скарачацца, і падобныя высновы былі зроблены з першых месяцаў гэтага года, радыкальны рост колькасці людзей, якія здзяйсняюць суіцыд, назіраецца з ліпеня.

Паводле паведамлення японскай паліцыі, у кастрычніку адбылося дзве тысячы 153 самагубстваў. Гэта амаль на 40 працэнтаў больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Са студзеня па кастрычнік гэтага года налажылі на сябе рукі больш за 17 тыс. 200 чалавек – на 160 больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Найбольшая колькасць самагубстваў была ў Токіа.

Для параўнання, з пачатку эпідэміі каранавірусу ў Японіі загінула 2 тыс. 42 асобы. Эксперты адзначаюць, што пандэмія спрыяла пагаршэнню псіхічнага здароўя японцаў. На гэта ўплывае, між іншым працяглая самаізаляцыя, мясцовыя абмежаванні, беспрацоўе ды іншыя фінансавыя і сацыяльныя праблемы.

IAR/нг