Беларуская Служба

Еўрапарламент заклікае да ўзмацнення санкцый супраць Расіі, у тым ліку спынення будаўніцтва Nord Stream 2

20.01.2021 16:31
Гэта рэакцыя на арышт апазіцыянера Аляксея Навальнага ў Маскве ў нядзелю.
Сцяг ЕўрасаюзаPhoto:Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі парламент заклікае ўзмацніць санкцыі супраць Расіі і спыніць будаўніцтва Nord Stream 2, пра праект рэзалюцыі па гэтай справе паведамляе грамадскае Польскае радыё. Гэта рэакцыя на арышт апазіцыянера Аляксея Навальнага ў Маскве ў нядзелю.

Дакумент быў узгоднены большасцю палітычных груп, а галасаванне па яго справе  павінна адбыцца падчас заўтрашняга пленарнага паседжання Еўрапейскага парламента ў Бруселі.
 
Еўрадэпутаты лічаць, што абмежаванні павінны распаўсюджвацца не толькі на асоб, адказных за арышт Навальнага, але таксама на алігархаў, звязаных з рэжымам у Расіі, і блізкіх паплечнікаў Уладзіміра Пуціна, якія маюць актывы і рахункі ў еўрапейскіх банках і свабодна выязджаюць у дзяржавы-члены. Еўрапарламент патрабуе, каб санкцыі распаўсюджваліся і на членаў іх сем'яў.

Дэпутаты таксама заклікаюць дзяржавы-члены перагледзець супрацоўніцтва з Расіяй. Гэта датычыць розных сфераў замежнай палітыкі і такіх праектаў, як Nord Stream 2, будаўніцтва якога, паводле еўрадэпутатаў, неабходна неадкладна спыніць.

аз