Беларуская Служба

Венгрыя плануе купіць расійскую вакцыну Sputnik

21.01.2021 16:35
Міністр замежных спраў Венгрыі адправіўся ў Маскву для перамоваў па гэтай справе.
  Sputnik V
Расійская вакцына Sputnik VPAP/EPA/YURI KOCHETKOV

Венгерскае агенцтва па леках выдала папярэдні дазвол на выкарыстанне вакцыны супраць COVID-19 брытанскага канцэрна Astra Zeneca і расійскай вакцыны Sputnik V. Пра гэта паведаміў кіраўнік Канцылярыі венгерскага прэм'ер-міністра Гергелі Гуляс.

Паводле яго, яшчэ сёння міністр замежных спраў Венгрыі адправіцца ў  Маскву для перамоў. Калі венгерцы падпішуць дамову з Расіяй, то гэта будзе першая  краіна Еўрапейскага Саюза, якая будзе рабіць прывіўкі расійскай вакцынай.

Еўрапейскае агенцтва па леках пакуль не ўхваліла расійскага прэпарата. У сваю чаргу рашэнне па вакцыне канцэрна Astra Zeneca павінна быць прынятае 29 студзеня.

Расія заяўляе, што эфектыўнасць вакцыны Sputnik V - на падставе папярэдніх даследаванняў - складае 92 працэнты. Аднак падрабязныя дадзеныя гэтых выпрабаванняў пакуль не былі апублікаваныя.

аз