Беларуская Служба

Дзясяткі тысяч жыхароў М'янмы пратэстуе супраць дзяржаўнага перавароту

07.03.2021 11:13
У некаторых гарадах паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ і электрашокавыя гранаты.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/OpenClipart-Vectors/CC0 creative commons

Дзясяткі тысяч жыхароў М'янмы выйшлі на вуліцы ў знак пратэсту супраць дзяржаўнага перавароту. Нядзельныя дэманстрацыі – адны з самых шматлікіх пасля ваеннага перавароту 1 лютага.

У некаторых гарадах паліцыя ўжыла супраць дэманстрантаў слезацечны газ і электрашокавыя гранаты. Ёсць таксама паведамленні, што паліцыя страляла ў людзей, спрабуючы разагнаць натоўп. Аднак невядома, ці выкарыстоўваліся гумовыя кулі, ці баявыя патроны.

Па меншай меры 54 дэманстранты загінулі пасля дзяржаўнага перавароту ў Мʼянме, былой Бірме. Большасць людзей загінулі ў сераду, калі салдаты стралялі па натоўпе. Тады было забіта па меншай меры 38 чалавек, некаторыя з іх у выніку стрэлаў у галаву.

Дэманстранты пратэстуюць супраць дзяржаўнага перавароту і патрабуюць паважаць вынікі лістападаўскіх выбараў, на якіх перамагла фактычная лідарка дзяржавы Аун Сан Су Чжы. Дэманстранты таксама патрабуюць вызвалення арыштаваных, у тым ліку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру.

Армія не прызнае вынікаў выбараў. Хунта абвясціла, што арганізуе новае галасаванне, але не абʼявіла даты выбараў.

ІАР/нг