Беларуская Служба

Вывад войскаў НАТА з Афганістана пачнецца 1 траўня

15.04.2021 14:01
Нягледзячы на вывад сваіх войскаў, ЗША плануюць  надалей фінансаваць развіццё афганскіх сіл бяспекі.
K
Kіраўнік НАТА Енс СтолтэнбергPAP/EPA/KENZO TRIBOUILLARD / POOL

Вывад войскаў НАТА з Афганістана пачнецца 1 траўня і закончыцца 11 верасня. Аб гэтым падчас відэаканферэнцыі дамовіліся міністры абароны і замежных спраў краін Паўночнаатлантычнага альянсу.

11 верасня спаўняецца 20 гадоў з моманты тэрактаў уНью-Ёрку і Вашынгтоне, якія выклікалі рэакцыю хаўруснікаў і прывялі да адпраўкі войскаў у Афганістан, нагадаў кіраўнік НАТА Енс Столтэнберг:

- Мы супольна перашкодзілі Афганістану стаць надзейнай гаванню для тэрарыстычных нападаў на нашыя краіны. Пасля 11 верасня больш не было, арганізаваных у Афганістане нападаў на хаўруснікаў. Мы таксама дапамагалі ў стварэнні афганскіх сіл бяспекі. Мы разам увайшлі ў Афганістан і разам яго пакінем.

Кіраўнік альянсу прызнаў, што рашэнне аб вывадзе войскаў было няпростым і звязана з рызыкамі. У сваю чаргу міністр абароны ЗША Лойд Осцін паведаміў, што, нягледзячы на вывад сваіх войскаў, Злучаныя Штаты будуць надалей фінансаваць развіццё афганскіх сіл бяспекі.

аз