Беларуская Служба

Кіраўнікі дыпламатыі краін Балтыі адправіліся ў Кіеў

15.04.2021 10:01
Гэта доказ салідарнасці з Украінай ва ўмовах росту напружанасці на мяжы з Расіяй.
  .
Сцягі краін Балтыі.Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кіраўнікі дыпламатыі краін Балтыі адправіліся ў Кіеў у знак салідарнасці з Украінай ва ўмовах росту напружанасці ў сувязі з павелічэннем расійскіх войскаў на мяжы краіны.

Міністэрства замежных спраў Літвы падкрэслівае ў прэс-рэлізе, што гэта выраз падтрымкі Украіны ў праве на абарону. Як заявіў кіраўнік літоўскай дыпламатыі Габрыэліус Ландсбергіс, гэта таксама дэманстрацыя таго, што расійская правакацыя можа мець міжнародныя наступствы.

„Актыўнасць расейцаў і мабілізацыя войскаў на мяжы з Украінай, дэзынфармацыйная кампанія, а таксама парушэнні рэжыму спынення агню і ўзмацненне напружанасці не спрыяюць вырашэнню канфлікту і рэалізацыі мінскіх пагадненняў”, - сказаў кіраўнік літоўскага Міністэрства замежных спраў.

Падчас візіту ва ўкраінскую сталіцу кіраўнікі дыпламатыі краін Балтыі сустрэнуцца з уладамі краіны.

аз