Беларуская Служба

«Альянс лекараў» паведаміў аб крытычным стане Навальнага

18.04.2021 13:20
Чалавек з «такім узроўнем калію павінен назірацца ў рэанімацыі».
Aleksiej Nawalny
Aleksiej Nawalny shutterstock.com/Dolgikh Pavel

Аналізы крыві Аляксея Навальнага сведчаць аб празмерна высокім узроўні калію, які можа прывесці да вельмі цяжкіх наступстваў, сцвярджаюць лекары.

Аналізы крыві палітыка, якія атрымалі медычныя спецыялісты з прафсаюзу «Альянс лекараў», кажуць пра тое, што стан апазіцыянера блізка да крытычнага. Пра гэта напісала ў сваім мікраблогу ў сацсетцы Twitter Анастасія Васільева, якая называе сябе лекарам Навальнага, - паведамляе DW.

Іншыя лекара, Яраслаў Ашыхмін, пацвердзіў, што калій у пацыента «катастрафічна высокі» і што чалавек з «такім узроўнем калію павінен назірацца ў рэанімацыі». Акрамя таго, Ашыхмін адзначыў, што ў палітыка назіраецца рост крэатыніну, што «можа сведчыць на карысць наяўнасці нырачнай недастатковасці».

16 красавіка сам Аляксей Навальны паведаміў аб сур'ёзным пагаршэнні свайго здароўя. Паводле яго слоў, супрацоўнікі калоніі гатовыя перайсці да яго прымусовага кармлення «ужо цяпер», аднак па-ранейшаму адмаўляюцца дапусціць да яго яго лекараў.

Еўрасаюз, ЗША, Вялікабрытанія і балтыйскія краіны апублікавалі зварот да расійскіх уладаў з заклікам забяспечыць палітыка належным медычным абслугоўваннем і дазволіць яму мець зносіны з адвакатам. Акрамя гэтага, Захад паўтарыў заклік неадкладна і безумоўна вызваліць палітыка і правесці поўнае расследаванне атручвання яго ў Расеі баявым атрутным рэчывам з сямейства «Навічок».

нг