Беларуская Служба

Кіраўнік МЗС Украіны: Няма умоў для вяртання перамоў трохбаковай кантактнай групы па Украіне у Мінск

05.06.2021 15:09
Аляксандр Лукашэнка дыскрэдытаваў сябе ў вачах міжнароднай грамадскасці, лічыць Дзмітрый Кулеба.
Сцяг Украіныjorono/pixabay.com/CC0

У цяперашні час я не бачу ўмоў для вяртання перамоў па канфлікце ў Данбасе ў Мінск, заявіў у пятніцу кіраўнік украінскага Міністэрства замежных спраў Дзмітрый Кулеба. На яго думку, Аляксандр Лукашэнка дыскрэдытаваў сябе ў вачах міжнароднай грамадскасці.

Трохбаковая кантактная група па Украіне, якая да ўспышкі пандэміі каранавіруса сустракалася ў сталіцы Беларусі, складаецца з прадстаўнікоў Украіны, Расіі і АБСЕ. У сувязі з пандэміяй зараз перамовы праходзяць у фармаце відэаканферэнцыі.

Паводле кіраўніка ўкраінскага МЗС, у цяперашні час няма ўмоў для вяртання перамоў у Мінск. «Але мы ведаем, што Расія будзе гуляць гэтай тэмай, таму што Расію задавальняе ўсё, што перашкаджае мірнаму працэсу», – падкрэсліў Кулеба.

На пытанне, куды можна перанесці перамовы, палітык адказаў, што ў Кіева розныя варыянты і розныя прапановы. «Але, вядома, гэты варыянт павінен задаволіць тры бакі: Украіну, АБСЕ і Расію».

«Мінскі фармат – гэта проста назва. На нейкім этапе Лукашэнку была дадзена магчымасць уключыцца ў працэс, паказаць сваё значэнне, але, на жаль, ён падарваў давер да сябе і дыскрэдытаваў сябе», – ацаніў Кулеба.

Гэта яшчэ адзін голас прадстаўнікоў украінскага ўрада аб неабходнасці пераносу мірных перамоваў з Мінска.
Кулеба таксама абвясціў, што калі Лукашэнка запросіць у Мінск «пракурораў» з самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі па справе Рамана Пратасевіча, адказ Украіны будзе «балючым».

PAP/аз