Беларуская Служба

Эксперт ЕС: Прымусовыя паказанні беларускіх палітвязняў выкарыстоўваюцца прарэжымнымі каналамі ў якасці платнай рэкламы

05.06.2021 13:20
Гэта высновы апошняга аналізу каманды ЕС па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:TheDigitalArtist/pixabay.com/CC0 Public Domain

Прымусовыя прызнальныя паказанні палітвязняў у Беларусі выкарыстоўваюцца прарэжымнымі каналамі ў сацыяльных сетках у якасці платнай рэкламы. Гэта высновы апошняга аналізу каманды ЕС па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй.

Кіраўнік каманды Мартына Більдзюкевіч(Martyna Bildziukiewicz) паведаміла Польскаму радыё, што старонка «Беларусь – краіна для жыцця» на канале YouTube мае крыху больш за 1 300 пастаянных падпісчыкаў, але запісы з прызнальнымі паказаннямі блогера Рамана Пратасевіча паглядзелі на старонцы некалькі соцен тысяч інтэрнэт- карыстальнікаў:

- Нехта павінен плаціць за такі радыус дзеяння. Мы ведаем, што гэтая старонка мае дачыненне да праўладных каналаў. Гэта нешта новае. Цяпер згаданыя рэкламы былі знятыя, але пасля таго, як іх паглядзелі сотні тысяч чалавек – гэта спознены крок.

Мартына Більдзюкевіч кажа, што да кампаніі паклёпу на прадстаўнікоў беларускай апазіцыі далучыліся пракрамлёўскія СМІ. Кіраўнік групы ЕС па барацьбе з расійскай дэзынфармацыяй прывяла прыклады паведамленняў беларускіх і расійскіх праўладных СМІ, паводле якіх Раман Пратасевіч – агент Захаду і нацыст, якога здала сама беларуская апазіцыя.

аз