Беларуская Служба

У Маскоўскай вобласці непрышчэпленыя супрацоўнікі мясцовай адміністрацыі не будуць заходзіць у офіс

22.06.2021 10:07
Рашэнне было прынята ўладамі вобласці ў сувязі з трывожным павелічэннем колькасці заражэнняў каранавірусам.
.
. PAP/EPA/BAGUS INDAHONO

За тыдзень у Расіі штодня дыягнастуецца больш за 17 тысяч пацыентаў з covid-19, у тым ліку больш за 7 тысяч у Маскве і каля 1800 у Маскоўскай вобласці.

У некаторых рэгіёнах Расіі ўведзены абавязковыя прышчэпкі для работнікаў сферы абслугоўвання, уключаючы чыноўнікаў, настаўнікаў, лекараў і гандляроў. – Мы вырашылі пачаць з сябе, каб паказаць добры прыклад, – сказала начальнік упраўлення аховы здароўя Маскоўскай вобласці Святлана Стрыгаўка. Мясцовыя ўлады пастанавілі заблакаваць уваход усіх непрышчэпленых рабочых у адміністрацыйныя будынкі.

У дадатак да абавязковых прышчэпак для названых прафесійных груп у рэгіёнах Расіі абвешчаны часовыя абмежаванні. У Санкт-Пецярбургу і Маскве былі зачыненыя дзіцячыя пляцоўкі і басейны, скараціўся час працы прадпрыемстваў грамадскага харчавання і скарацілася колькасць удзельнікаў масавых мерапрыемстваў.

ав