Беларуская Служба

Прадстаўніца карэнных народаў Канады стала генерал-губернатарам краіны

28.07.2021 14:11
Мэры Сайман – былую журналістку і пасла, якая выступала ў абарону інтарэсаў эскімоскай народнасці інуітаў.
.   .
Дж. Трудо і М. СайманКрыніца: Sean Kilpatrick/Canadia Press

Мэры Сайман будзе прадстаўляць у Канадзе брытанскую каралеву Лізавету II, якая з'яўляецца кіраўніком дзяржавы. Новым генерал-губернатарам Канады ўпершыню стала прадстаўніца карэнных народаў краіны.

Пышная цырымонія ўступлення на пасаду Мэры Сайман павінна была падкрэсліць намаганні Канады па прымірэння са сваім каланіяльным мінулым.

Прэмʼер-міністр Джасцін Трудо раней у гэтым месяцы прызначыў Сайман – былую журналістку і пасла, якая выступала ў абарону інтарэсаў эскімоскай народнасці інуітаў – прадстаўніком у Канадзе яе кіраўніка дзяржавы, каралевы Лізаветы II.

«Нам патрэбныя такія людзі, як Сайман, таму што нам патрэбныя людзі, якія будуць наводзіць масты і абʼядноўваць нас», – заявіў прэмʼер Трудо на цырымоніі ўступлення на пасаду новага генерал-губернатара Канады.

golosameriki/эж


G7 прадстаўляюць глабальны план барацьбы з пандэміяй

12.06.2021 15:45
Лідары "Вялікай сямёркі" сустрэліся на саміце ў Вялікабрытаніі дзеля абмеркавання глабальнага плана дзеянняў па супрацьдзеянні негатыўным наступствам пандэміі Covid-19.

Канада накіравала войска на тушэнне лясных пажараў

23.07.2021 15:45
Пажары ўжо прывялі да абвяшчэння надзвычайнага становішча ў правінцыі Брытанская Калумбія.