Беларуская Служба

ЕС увядзе новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі

22.10.2021 17:24
У Бруселі сёння завяршаецца двухдзённы саміт Еўрасаюзу, у якім бяруць удзел кіраўнікі ўрадаў 27 краінаў.
Урсула фон дэр ЛяенPAP/EPA/Olivier Matthys / POOL

-Мы будзем аказваць ціск на рэжым Лукашэнкі. Мы гатовыя накласці чарговыя санкцыі ў дачыненні да асобаў і фірм, – гаварыла на канец саміту старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Еўрасаюз не пагодзіцца на ніякія захады трэціх краін інструментальнага выкарыстання нелегальных мігрантаў у палітычных мэтах. Лідары чалецкіх краін дадалі, што ЕС рашуча настроены, каб запэўніць эфектыўную абарону вонкавых межаў.

ав