Беларуская Служба

СМІ пра выбарчую кампанію: Францыя паварочвае направа

06.12.2021 16:10
«Францыя паварочвае направа», – гавораць французскія журналісты, каментуючы палітычныя падзеі ў выходныя, звязаныя з прэзідэнцкай кампаніяй.
 .
Ілюстрацыйнае фота. shutterstock.com/Karen Maze

Увагу СМІ прыцягнулі першая нядзельная перадвыбарчая акцыя публіцыста Эрыка Зэммура (Erica Zemmoura) і перамога прэзідэнта Парыжскага рэгіёна Валеры Пекрэс (Valérie Pécresse) на праймерыз правацэнтрысцкай Рэспубліканскай партыі.

Каментатары падкрэсліваюць, што кандыдаты ад правых і нацыяналісты пераўзыходзяць адзін аднаго ў радыкальных прапановах.

«Францыя на поўнай хуткасці паварочвае направа», – заявіў у рэдакцыйным артыкуле Жэром Бегле (Jérôme Béglé), галоўны рэдактар ​​Le Point. «Здаецца, усё сведчыць аб тым, што погляды, якія дзесяць гадоў таму лічыліся ўльтраправымі, сёння прымальныя», – адзначыў рэдактар ​​Le Point, маючы на ​​ўвазе перадвыбарчую праграму Эрыка Зэммура. Публіцыст абяцае дэпартаваць нелегальных мігрантаў і змагацца з так званай «ісламскай левіцай» і ідэалогіяй ЛГБТ.

Французскія СМІ пішуць, што першая перадвыбарчая акцыя Зэммура, у якой прынялі ўдзел каля 15 000 чалавек, стала «дэманстрацыяй сілы».

«Le Figaro» піша пра «адраджэнне» правых пасля перамогі Валеры Пекрэс на правацэнтрысцкіх праймерыз. Галоўны рэдактар ​​газеты заявіў, што кандыдат можа перамагчы на ​​прэзідэнцкіх выбарах, калі будзе адстойваць правыя каштоўнасці.

Аднак апошнія апытанні паказваюць, што сярод правых кандыдатаў найбольшыя шанцы на выхад у другі тур па-ранейшаму мае лідар нацыяналістаў Марын Ле Пэн. У фінале яна сустрэнецца з дзейным прэзідэнтам Эмануэлем Макронам.

IAR / вх