Беларуская Служба

Упершыню хірургі перасадзілі свіное сэрца чалавеку

12.01.2022 10:26
 Для 57-гадовага мужчыны гэта быў апошні шанец выратаваць жыццё.
Трансплантацыя свінога сэрца чалавекуPAP/EPA/University of Maryland School of Medicine (UMSOM) / HANDOUT

Хірургі з ЗША правялі першую аперацыю па перасадцы свінога сэрца пацыенту. Для 57-гадовага мужчыны гэта быў апошні шанец выратаваць жыццё, піша «Rzeczpospolita».

У панядзелак лекары заявілі, што праз тры дні пасля эксперыментальнай працэдуры пацыент быў у добрым стане. Пакуль рана меркаваць, ці спрацуе аперацыя, але гэта крок у шматгадовым імкненні аднойчы выкарыстоўваць органы жывёлы для выратавальных трансплантацый.

Лекары медыцынскага цэнтра Універсітэта Мэрыленда кажуць, што трансплантацыя даказала, што генетычна мадыфікаванае сэрца жывёлы можа функцыянаваць у арганізме чалавека без неадкладнага адрыньвання.

57-гадовы Дэвід Бэнэт ведаў, што лекары не мелі гарантыі поспеху аперацыі, але ён паміраў і не меў права на перасадку сэрца чалавека.

– У мяне быў выбар: памерці або пагадзіцца на перасадку. Я хачу жыць. Я ведаю, што гэта сляпы ўдар, але гэта мой апошні шанец, – сказаў пацыент за дзень да працэдуры.
З-за недахопу органаў чалавека навукоўцы шукаюць спосаб замяніць іх органамі жывёлы. Летась у Злучаных Штатах было праведзена крыху больш за 3800 перасадак сэрца – рэкордная колькасць.

ав