Беларуская Служба

У 2023 годзе завершыцца пашырэнне Суэцкага канала

16.01.2022 10:50
Летась з-за блакад канала Егіпет губляў кожны дзень па 12-15 мільёнаў долараў.
Ілюстрацыйны здымакseatraveller / Pixabay/CC0

Працы па пашырэнні Суэцкага канала, якія вяліся на працягу двух гадоў, будуць завершаныя ў жніўні 2023 года.

Гэты тэрмін агучыў у нядзелю прэзідэнт праўлення Суэцкага канала (SCA) Усама Мунір Рабі. Рашэнне аб мадэрнізацыі канала было прынята пасля аварыі кантэйнеравоза Ever Given.

 У сакавіку 2020 года судна Ever Given села на мель у паўднёвай частцы Суэцкага канала. У выніку на шэсць дзён была заблакіраваная навігацыя на адным з найважнейшых марскіх шляхоў у свеце, што прывяло да сур'ёзных прастояў  глабальнага транспарту.

Перад уваходам у канал завязлі 422 судна з 26 мільёнамі тон грузаў. Паводле звестак SCA  з-за блакады канала Егіпет губляў кожны дзень па 12-15 мільёнаў долараў.

Першапачаткова SCA запатрабаваў 916 мільёнаў долараў за ўрон, пазней кампанія знізіла свае патрабаванні да 550 мільёнаў долараў. Гэтая сума павінна пакрыць страты, звязаныя з недаплатай транзітных збораў і разбурэннем воднага шляху.

Каб пазбегнуць падобнай сітуацыі ў будучыні, кіраўніцтва Суэцкага канала вырашыла паскорыць будаўніцтва другога адгалінавання ў паўднёвай частцы канала і пашырыць некаторыя ўчасткі першага.

Кіраўніцтва SCA разлічвае, што выдаткі на рэканструкцыю канала часткова акупяцца дзякуючы павелічэнню транзітных збораў, запланаваных на люты за выкарыстанне гэтага маршруту. Даходы ўпраўлення павінны павялічвацца на 400 мільёнаў долараў штогод, разлічвае кіраўніцтва канала.

Па рашэнні егіпецкіх уладаў, якія кантралююць SCA, 6% павышэнне транзітных збораў не закране круізных судоў і газавозаў.

PAP/юл