Беларуская Служба

У ЕЗ зацверджаны першы пераральны лек на Covid-19

28.01.2022 10:05
Лек прызначаны для дарослых, якія не маюць патрэбы ў дадатковым кіслародзе, і знаходзяцца ў групе рызыкі з магчымасцю цяжкага працякання каранавіруса.
    Covid-19 Paxlovid
Першы пераральны лек на Covid-19 PaxlovidFoto: Shutterstock/george martin studio

Агенцтва ЕЗ па лекавых сродках паведаміла, што Paxlovid з'яўляецца першым супрацькавідным прэпаратам, які прымаецца ў выглядзе таблетак і які рэкамендуецца для лячэння. Лек прызначаны для дарослых, якія не маюць патрэбы ў дадатковым кіслародзе, і знаходзяцца ў групе рызыкі з магчымасцю цяжкага працякання каранавіруса. Гаворка ідзе аб сталых людзях з аслабленым імунітэтам, якія пакутуюць рэдкімі хранічнымі захворваннямі.

Эксперты агенцтва ЕЗ па лекавых сродках далі пазітыўную рэкамендацыю на аснове даследаванняў з удзелам пацыентаў хворых на COVID-19. Яны паказалі, што лячэнне лекам Paxlovid значна скараціла колькасць шпіталізацыі або смерцяў пацыентаў з па меншай меры адным хранічным спадарожным захворваннем.

iar/эж

З сённяшняга дня палякі могуць зрабіць бясплатны тэсты на COVID-19

27.01.2022 10:24
Гаворка ідзе пра экспрэс-тэсты на антыген SARS-CoV-2, вынік якіх павінны быць вядомыя пасля некалькі хвілін.