Беларуская Служба

Папа Францішак тройчы прасіў Пуціна даць вывезці людзей з Марыупалю. Той тройчы адмовіў

30.04.2022 14:05
Папа Рымскі Францішак тройчы звяртаўся да прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наконт эвакуацыі людзей з абложанага расійскім войскам украінскага Марыупалю.
 .
Ілюстрацыйнае фота. Forum/Peter Kovalev

Пра гэта паведамляе італьянская газета «Il Messaggero».

Першыя два разы Папа Францішак прапаноўваў Пуціну дазволіць вывезці марыупальцаў гуманітарным калідорам на тэрыторыі, падкантрольныя Украіне. Гэтыя просьбы перадаваліся Пуціну ў канцы сакавіка і бліжэй да Вялікадня па канфідэнцыйных каналах. Пры гэтым Папа быў гатовы накіраваць у Марыупаль з Польшчы свайго даверанага кардынала ў гуманітарных пытаннях Конрада Краеўскага.

Трэці раз Францішак прапанаваў вывезці цывільнае насельніцтва з «Азоўсталі» на караблі пад сцягам Ватыкану праз порт.

Але ўсе тры разы ўлады Расіі не пагадзіліся на гэта.

Белсат / вх