Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі верыць, што праграма ленд-лізу дапаможа ў барацьбе супраць расійскіх захопнікаў

30.04.2022 15:28
ЗША вырашылі, што праект закона аб ленд-лізе для Украіны зможа вывесці абарону на якасна новы ўзровень.
 .
Уладзімір Зяленскі.president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі верыць, што праграма ленд-лізу дапаможа ў барацьбе супраць расійскіх захопнікаў, як у свой час супраць нацыстаў у Другой сусветнай вайне.

«Я ўдзячны Злучаным Штатам, прэзідэнту Байдэну і Кангрэсу за аналаг знакамітай праграмы ленд-лізу, якая вельмі дапаможа ў барацьбе супраць Расіі, супраць расійскіх захопнікаў. Якая вельмі дапамагла ў барацьбе супраць нацыстаў у часы Другой сусветнай вайны», – падкрэсліў Зяленскі.

Урад ЗША рыхтуецца прыняць закон аб ленд-лізе зброі для Украіны. Апошні раз падобная працэдура была падчас Другой сусветнай вайны. Цяпер гэта можа стаць важным фактарам у расійска-ўкраінскім супрацьстаянні.

ЗША вырашылі, што праект закона аб ленд-лізе для Украіны зможа вывесці гэтыя працэсы на якасна новы ўзровень. Законапраект падтрымалі дэпутаты як ад дэмакратычнай, так і ад рэспубліканскай партый. У тэксце дакумента гаворыцца аб пашырэнні паўнамоцтваў прэзідэнта ЗША па перадачы або здачы ў арэнду Украіне вайсковай прадукцыі для «абароны мірнага насельніцтва ад расійскага ваеннага ўварвання» і для іншых мэтаў.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што любы крэдыт або лізінг абароннай прадукцыі ўрадам Украіны будзе мець умовы выплат, пагашэння крэдыту або лізінгу.

Пасля зацвярджэння акту кіраўнік Белага дому абавязаны на працягу 60 дзён вызначыць паскораныя працэдуры пастаўкі прадукцыі. 

Паводле УНІАН / вх