Беларуская Служба

Украіна штодня губляе 170 мільёнаў долараў з-за блакавання партоў

09.05.2022 17:58
У марскіх партах Украіны заблакавана амаль 70 судоў, у тым ліку 10 з іх прастойваюць у Адэскім порце.
Ілюстрацыя Крыніца: Amani A/Shutterstock

Штодня Украіна губляе 170 млн долараў з-за заблакаваных марскіх партоў, пры гэтым унутры краіны заблакавана 90 млн тон аграрнай прадукцыі.

Пра гэта распавёў прэм'ер-міністр Дзяніс Шмыгаль падчас рабочай паездкі са старшынём Еўракамісіі Шарлем Мішэлем, паведамляе ўрадавы партал. Прэмʼер нагадаў, што цяпер у марскіх партах Украіны заблакавана амаль 70 судоў, у тым ліку 10 з іх прастойваюць у Адэскім порце. Пераважная колькасць караблёў – гэта балкеры і судны для перавозкі генеральных грузаў.

Старшыня Еўрапейскай Рады Мішэль адзначыў, што ўсю адказнасць за «патэнцыйна драматычную сітуацыю» для многіх краін свету нясе Расія. Палітык запэўніў, што ЕЗ зробіць усё магчымае са свайго боку, каб вырашыць праблему прадуктовай катастрофы ў свеце.

epravda.com.ua/эж


На фоне абстрэлаў гораду, Шарль Мішэль наведаў Адэсу і працытаваў Пушкіна

09.05.2022 15:58
У акваторыі Чорнага мора знаходзяцца сем баявых караблёў РФ з крылатымі ракетамі «Калібр». Караблі прыведзены ў баявую гатовасць.