Беларуская Служба

Рускія захопнікі прымусова вывезлі з Украіны 1,1 млн чалавек

09.05.2022 18:23
Апроч гэтага з пачатку вайны ва Украіне ад рук расійскіх акупантаў загінулі 226 дзяцей, а паранена 415.
     25
Расійская армія страціла больш за 25 тысяч жаўнераўPAP/Elena Dolzhenko

Рускія акупанты прымусова дэпартавалі ўжо больш за 1,1 мільёна ўкраінцаў у Расію. Пра гэта паведаміла упаўнаважаная Вярхоўнай Рады па правах чалавека Людміла Дзянісава:

-Звыш 1 мільён 185 тысяч нашых грамадзян, сярод якіх больш за 200 тысяч дзяцей, вывезена на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі.

Апроч гэтага з пачатку вайны ва Украіне ад рук расійскіх акупантаў загінулі 226 дзяцей, а паранена 415. Такія дадзеныя былі паведамленыя ў офісе генпракурора

эж

Уладзімір Зяленскі: Перамаглі тады, пераможам і цяпер!

09.05.2022 14:22
«І Хрышчацік убачыць парад Перамогі – перамогі Украіны! З Днём Перамогі над нацызмам! Слава Украіне!»