Беларуская Служба

Расія пастаўляе нарабаванае ва Украіне збожжа на экспарт

10.05.2022 22:04
Таксама паведамляецца аб тым, што ў Крым з акупаваных украінскіх тэрыторый вывозіцца велізарная колькасць гародніны: буракоў, бульбы і капусты.
  .
Збожжа ў зернясховішчы. Ілюстрацыйны здымак pixabay.com/Mexxicana

Галоўнае ўпраўленне разведкі Міністэрства абароны Украіны (ГУР) паведаміла, што збожжа, скрадзенае расійскімі захопнікамі ва Украіне, зараз знаходзіцца на борце суднаў у Міжземным моры і хутчэй за ўсё накіроўваецца ў Сірыю. З Сірыі выкрадзенае зерне можа быць перапраўлена ў іншыя краіны Блізкага Усходу.

Таксама ГУР паведамляе, што ў горадзе Палогі Запарожскай вобласці збожжа і зерне сланечніку, якое знаходзіцца ў зернясховішчах, рыхтуецца да вывазу ў Расію. У сваю чаргу збожжа са складоў гораду Энергадар было вывезенае на грузавіках у суправаджэнні салдат у напрамку акупаванага Крыму.

Таксама паведамляецца аб тым, што ў Крым з акупаваных украінскіх тэрыторый вывозіцца велізарная колькасць гародніны: буракоў, бульбы і капусты.

вс