Беларуская Служба

Расія хавае рэальныя страты сваёй арміі

10.05.2022 23:02
Украінцы апублікавалі аўдыёзапіс размовы аднаго з расійскіх салдат, з якога вынікае, што целы загінулых вайскоўцаў расійскай арміі трапляюць на звалкі.
Rosyjski żołnierz: strzelają do nas jak do kaczek
Rosyjski żołnierz: strzelają do nas jak do kaczekTwitter/Jan Pawlicki

Расія спрабуе схаваць рэальныя страты сваёй арміі ў вайне з Украінай, паведамляе Служба бяспекі Украіны. Расійскае камандаванне стварыла спіс «зніклых без вестак» байцоў, у які ўвайшлі загінулыя салдаты. Украінцы апублікавалі аўдыёзапіс размовы аднаго з расійскіх салдат, з якога вынікае, што целы загінулых вайскоўцаў расійскай арміі трапляюць на звалкі.

«Сястра (аднаго з салдат – рэд.) прыехала ў Данецк, а там, карацей, проста палігон адкідаў. Забрала грошы, добра заплаціла, а ахоўнікі правялі, шукалі цела, пакуль не знайшлі. Кажа, цела няма куды пакласці. Гэта проста сметнік, ростам з чалавека».

На запісе расійскі вайсковец распавядае жонцы, што палігон быў створаны пад Данецкам, і што яго ахоўнікі, верагодна, зарабляюць вялікія грошы, дапамагаючы сваякам загінулых знайсці іх парэшткі.

«Вось і выкідваюць парэшткі людзей, бо потым лягчэй сказаць, што яны «зніклі», – кажа на запісе салдат.

Свае ваенныя страты ў вайне з Украінай Масква не паведамляе. Паводле звестак Генштаба Узброеных сіл Украіны, з пачатку агрэсіі 24 лютага Расея страціла забітымі каля 26 тыс. вайскоўцаў.

вс

на фота: знішчаная расійская ваенная тэхніка