Беларуская Служба

Турцыя: У нас няма пазітыўнага меркавання наконт уступлення Фінляндыі і Швецыі ў NATO

13.05.2022 16:14
Турцыя зʼяўляецца членам Альянсу і можа накласці вета на далучэнне шведаў і фінаў.
     ,             NATO.
Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што яго краіна не пазітыўна ставіцца да ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў NATO.Forum/Reuters/POOL

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў, што яго краіна не пазітыўна ставіцца да ўступлення Фінляндыі і Швецыі ў NATO.

Ён патлумачыў, што прычынай, паводле яго слоў, стала ўтойванне курдскіх байцоў фінамі і шведамі.

«У нас няма станоўчага меркавання. Скандынаўскія краіны – гэта як пансіянат для тэрарыстычных арганізацый», – сказаў прэзідэнт Турцыі. Ён дадаў, што Турцыя зрабіла памылку, даўшы зялёнае святло на членства Грэцыі ў NATO ў 1952 годзе.

«Мы, як Турцыя, не хочам дапусціць другую памылку ў гэтым пытанні», – сказаў ён. Турэцкі лідар абвінаваціў скандынаўскія краіны ў прытулку членаў Рабочай партыі Курдыстана і крайне левага Рэвалюцыйнага фронту Народна-вызваленчай партыі.

І Швецыя, і Фінляндыя маюць намер уступіць у NATO. Прэзідэнт і прэм'ер-міністр Фінляндыі выступілі з дэкларацыяй аб гатоўнасці дзяржавы далучыцца да Альянсу. Швецыя павінна прыняць рашэнне па гэтым пытанні ў бліжэйшы час.

Турцыя зʼяўляецца членам Альянсу і можа накласці вета на далучэнне шведаў і фінаў.

IAR / вх