Беларуская Служба

Украінскія праваахоўнікі высветлілі асобу акупанта, які гвалтаваў жанчын на Кіеўшчыне

17.05.2022 16:11
А месяц таму ўкраінскія праваахоўнікі ўстанавілі асобу пскоўскага дэсантніка, які згвалціў немаўля. Злачынцу клічуць Аляксей Бычкоў
  ,
Высветленая асоба акупанта, які гвалтаваў жанчын на КіеўшчынеКрыніца: Ірына Венедыктава

Кіеўская абласная пракуратура і СБУ ўстанавілі асобу акупанта, які гвалтаваў жанчын на Кіеўшчыне падчас знаходжання расійскіх войскаў у вобласці. Ваенным злачынцам аказаўся 20-гадовы Булат Фасахаў, радіотелефоніст з 30-й асобнай мотастралковай брыгады.

Інфармацыяй аб гвалтаўніку падзялілася генеральны пракурор Украіны Ірына Венедыктава на сваёй афіцыйнай старонцы на Facebook.

Праваахоўнікі сабралі дастаткова доказаў аб дзвюх ваенных злачынствах Фасахава. У сакавіку 2022 года ён разам з таварышам па службе ўварваліся ў прыватны дом у сяле Браварскага раёна. Акупант загадаў саслужыўцу закрыць усіх жыхароў дома ў склепе, акрамя адной жанчыны. Фасаў запалохаў яе зброяй і расправай над сям'ёй, а затым згвалціў.

Праз некалькі дзён акупант здзейсніў аналагічнае ваеннае злачынства. Ён разам з трыма саслужыўцам увайшлі ў іншы дом. Сямʼю вывелі на вуліцу, а ўнутры пакінулі жанчыну, якую па чарзе гвалтавалі, пагражаючы смерцю.

Нагадаем, у першай палове красавіка ўкраінскія праваахоўнікі ўстанавілі асобу пскоўскага дэсантніка, які згвалціў немаўля. Злачынцу клічуць Аляксей Бычкоў.

unian/эж


Украінская амбудсмэн: «У Кіеўскай вобласці факты згвалтаванняў дзяцей і дарослых расійскімі вайскоўцамі мелі масавы характар»

12.04.2022 21:58
 Вядома як мінімум 11 выпадкаў, калі жанчыны зацяжарылі. Аднак, як падкрэслівае Людміла Дзянісава, выпадкаў можа быць значна больш, бо не кожны чалавек прызнаецца ў гвалце над ім.