Беларуская Служба

Aкупанты спрабуюць разбіць украінскія войскі ля Папаснай і Севераданецка

18.05.2022 11:29
Расійская армія проста спальвае вёскі, кажа старшыня Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі Сяргей Гайдай.
  , , 17  2022 .
Расійскія ваенныя машыны, Марыупаль, 17 мая 2022 года.PAP/EPA/ALESSANDRO GUERRA

Расійскае войска атакуе пазіцыі ўкраінскай арміі на Данбасе, а таксама наносіць ракетныя ўдары па раёнах, аддаленых ад лініі фронту. Ноччу акупанты стралялі па горадзе Дняпро. Паводле інфармацыі Генштаба Узброеных сіл Украіны, найбольш актыўныя баявыя дзеянні расіяне па-ранейшаму вядуць у Данецкай і Луганскай абласцях. Яны штурмуюць, між іншым, у ваколіцах Лымана, Севераданецка, Бахмута, Аўдзііўкі і Курачоў. Атакі суправаджаюцца артылерыйскім агнём. На некаторых участках расіяне выкарыстоўвалі баявыя верталёты.

Улады Луганскай вобласці заявілі, што расійская армія спрабуе прарваць украінскую лінію абароны ля Папаснай і Севераданецка. Як паведаміў старшыня Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі Сяргей Гайдай, акупанты абстралялі мірных жыхароў падчас эвакуацыі, але, на шчасце, ніхто не пацярпеў:

- Яны спрабавалі прарвацца ў Севераданецк і Папасну. Узмацнілі абстрэл дарогі Лісічанск – Бахмут. Расійская армія проста спальвае вёскі. Прыбыла вялікая колькасць расійскіх афіцэраў. На месца ўехалі тысячы машын. Калі яны пройдуць раку, змогуць пачаць наступ.

Сяргей Гайдай дадаў, што на акупаваных месцах расіяне разгортваюць ракетныя ўстаноўкі.
На поўдні Данбаса ў Марыупалі расіяне праводзяць артылерыйскія абстрэл завода «Азоўсталь» і астатніх украінскіх вайскоўцаў. Нагадваем, з тэрыторыі завода апошнім часам былі эвакуяваныя больш за 200 абаронцаў. Украінскі бок спадзяецца абмяняць іх на расійскіх палонных.

У Харкаўскай вобласці расіяне не вялі наступальных дзеянняў, але абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскай арміі з артылерыі. Гэтак жа на поўдні краіны, уздоўж межаў Херсонскай вобласці. Ноччу ў горадзе Дняпро расійская ракета трапіла ў цывільныя будынкі. Адзін чалавек паранены.

IAR/аз

Крымскія татары не выключаюць падрыву моста праз Керчанскі праліў

18.05.2022 08:32
Аб'ект мае ваенна-стратэгічнае значэнне для Расіі, нагадвае лідар крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў.