Беларуская Служба

Amnesty International заклікае Расію паважаць правы жаўнераў палка «Азоў»

18.05.2022 12:27
Раней гэтая ж арганізацыя пачала працэс дакументавання ваенных злачынстваў, учыненых ва Украіне расійскімі жаўнерамі.
Amnesty International
Amnesty InternationalАвтор: Стаття - Джерело, Добропорядне використання, https://uk.wikipedia.org/w/index.php?curid=2715793

Міжнародная арганізацыя Amnesty International заклікала Расію паважаць правы палонных – жаўнераў палка «Азоў». Паводле кіеўскіх уладаў, з завода «Азоўсталь» былі эвакуяваныя 264 абаронцы Марыупаля, у тым ліку 53 параненыя. Яны павінны вярнуцца ва Украіну ў рамках абмену ваеннапалоннымі.

Amnesty International звяртае ўвагу на тое, што крамлёўская прапаганда называе ўкраінскіх герояў «злачынцамі» і «фашыстамі», а некаторыя расійскія палітыкі адкрыта жадаюць ім смерці.

Міжнародная праваабарончая арганізацыя звяртае ўвагу на тое, што ў Расіі жаўнераў палка «Азоў» публічна абражаюць. «У расійскіх дзяржаўных СМІ пуцінская прапаганда прадстаўляла іх як неанацыстаў. Гэта выклікае сур'ёзную заклапочанасць іх лёсам як ваеннапалонных», – сказаў намеснік дырэктара Amnesty International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Дзяніс Крывашэеў у спецыяльным паведамленні.
Раней гэтая ж арганізацыя пачала працэс дакументавання ваенных злачынстваў, учыненых ва Украіне расійскімі жаўнерамі.

«Ваеннапалонныя не павінны падвяргацца ніякім катаванням або жорсткаму абыходжанню і павінны мець неадкладны доступ да Міжнароднага Чырвонага Крыжа», – падкрэсліў прадстаўнік Amnesty International.

IAR /аз

Крымскія татары не выключаюць падрыву моста праз Керчанскі праліў

18.05.2022 08:32
Аб'ект мае ваенна-стратэгічнае значэнне для Расіі, нагадвае лідар крымскіх татараў Мустафа Джэмілеў.

Aкупанты спрабуюць разбіць украінскія войскі ля Папаснай і Севераданецка

18.05.2022 11:29
Расійская армія проста спальвае вёскі, кажа старшыня Луганскай вайскова-цывільнай адміністрацыі Сяргей Гайдай.