Беларуская Служба

Украіна атрымае 25 тысяч тон бензіну з польскіх рэсурсаў

18.05.2022 18:27
У цяперашні час Украіна адчувае дэфіцыт паліва, асабліва бензіну.
 .
Заправачная станцыя.IADE-Michoko/pixabay.com/CC0

Украіна атрымае 25 тысяч тон бензіну з польскіх рэсурсаў. Пра гэта паведаміла віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі Украіны. Юлія Свірыдэнка адзначыла, што да вайны 97 працэнтаў паліва ва Украіну пастаўлялася з Расіі і Беларусі. У цяперашні час гэтыя напрамкі закрытыя. Акрамя таго, расіяне знішчылі Крэменчуцкі НПЗ, з-за чаго ва Украіне адчуваецца дэфіцыт паліва.

Паводле ўкраінскай віцэ-прэм’ер, дапамога з боку Польшчы паспрыяе ўраўнаважванню гэтага дэфіцыту:

- Мы атрымалі добрыя навіны, што з польскіх запасаў у рамках дапамогі нам дадуць 25 тысяч тон бензіну, каб мы збалансавалі рынак. Мы будзем атрымліваць гэтыя рэсурсы з пачатку наступнага тыдня.

У цяперашні час Украіна адчувае дэфіцыт паліва, асабліва бензіну. На многіх бензакалонках яго няма. Тыя бензакалонкі, у якіх паліва ёсць, выдзяляюць максімальна да 20 літраў на індывідуальнага кліента.

IAR/аз

Польшча плануе дапамагчы Украіне ў экспарце збожжа

17.05.2022 12:31
Міністры сельскай гаспадаркі Польшчы і Украіны падпісалі пагадненне аб экспарце ўкраінскага збожжа праз Польшчу.