Беларуская Служба

У. Зяленскі : Часова акупаваныя гарады павінны ведаць, што Украіна туды вернецца

19.05.2022 09:31
Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб падаўжэнні ваеннага становішча ў краіне і ўсеагульнай мабілізацыі.
Prezydent Ukrainy Wołodymyr Zełenski powiedział, że wszystkie miasta tymczasowo okupowane przez Rosjan powrócą pod kontrolę Kijowa
Prezydent Ukrainy Wołodymyr Zełenski powiedział, że wszystkie miasta tymczasowo okupowane przez Rosjan powrócą pod kontrolę KijowaВолодимир Зеленський/Facebook (screen)

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўсе гарады, часова акупаваныя расіянамі, вернуцца пад кантроль Кіева. У сваім вячэрнім выступе ён таксама нагадаў пра Дзень памяці ахвяр дэпартацыі крымскіх татараў, які адзначаўся 18 мая. Палітык заявіў, што Украіна ніколі не кіне свой народ і будзе змагацца за тое, што ёй належыць паводле права.

- Херсон, Мелітопаль, Бярдзянск, Энергадар, Марыупаль і ўсе нашы гарады і населеныя пункты, якія знаходзяцца пад акупацыяй — часовай акупацыяй, — павінны ведаць, што Украіна вернецца. Наша дзяржава нікога не кідае і забірае тое, што ёй належыць паводле права.

Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб падаўжэнні ваеннага становішча ў краіне і ўсеагульнай мабілізацыі. Ён выказаў надзею, што Вярхоўная Рада Украіны ў бліжэйшы час зацвердзіць гэтыя дакументы. «Наша армія і ўсе, хто абараняе дзяржаву, павінны мець усе юрыдычныя інструменты, каб дзейнічаць», — дадаў украінскі лідар.

IAR PR/нг