Беларуская Служба

У порце Севастопаля на расійскія падводныя лодкі праекту «Варшавянка» загружаюць ракеты дальнасцю 1 400 км

25.05.2022 17:48
У Паўднёвай бухце Севастопаля на падводныя лодкі Чарнаморскага флота Расіі загружаюць ракеты.
         .
У порце Севастопаля на расійскія падводныя лодкі загружаюць ракеты «Калібр».Фота: krymr.com

Каля прычалаў у Паўднёвай бухце Севастопаля прышвартаваны дзве падводныя лодкі праекту «Варшавянка», на іх загружаюць ракеты «Калібр», паведамляе Крым.Рэаліі.

Усяго ў складзе Чарнаморскага флоту Расіі шэсць падлодак праекта «Варшавянка»: Б-261 «Наварасійск», Б-237 «Растоў-на-Доне», Б-262 «Стары Аскол», Б-265 «Краснадар», Б-268. Вялікі Ноўгарад» і Б-271 «Колпіна».

Падлодкі тыпу «Варшавянка» нясуць крылатыя ракеты тыпу «Калібр», якія прымяняюцца, у розных мадыфікацыях, па марскіх і наземных цэлях. Кожная падлодка ўзброена чатырма такімі ракетамі.

АКР «Калібр» – расійскія крылатыя ракеты, па кадыфікацыі НАТА SS-N-27 «Sizzler». Распрацаваны і вырабляюцца ОКБ «Наватар».

19 кастрычніка 2017 года, выступаючы ў рамках дыскусіі ў клубе «Валдай», прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін назваў далёкасць палёту КР «Калібр» марскога базавання – 1400 км.

24 мая прадстаўнік Галоўнага ўпраўлення разведкі Міністэрства абароны Украіны Вадзім Скібіцкі паведаміў, што падводныя лодкі Чарнаморскага флота Расіі наносяць ракетныя ўдары па ўкраінскай тэрыторыі.

«Цяпер карабельны склад выкарыстоўваецца для нанясення ўдараў крылатымі ракетамі, гэтае дакладнае баявое дзяжурства такое – два фрэгаты, чатыры малыя ракетныя караблі, дзве падводныя лодкі, якія пастаянна нясуць баявое дзяжурства і пастаянна наносяць удары па нашай тэрыторыі з выкарыстаннем крылатых ракет «Калібр», – сказаў прадстаўнік ГУР МА Украіны.

Расія пачала поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну 24 лютага, але не дасягнула жаданага, у прыватнасці, захопу Кіева, з-за ўпартага супраціву ўкраінцаў.

22 красавіка ў Расіі заявілі аб новых планах падчас «другой фазы» «спецаперацыі» ва Украіне (так Расія называе поўнамаштабнае ўварванне). Расійскія вайскоўцы заявілі аб намеры ўсталяваць поўны кантроль над Данбасам і паўднёвай Украінай для забеспячэння сухапутнага калідора ў анексаваны Крым і атрыманні выхаду ў Прыднястроўе.

Аднак, паводле звестак заходніх разведак, расійскія поспехі на Данбасе абмежаваны і дасягнуты значнымі стратамі для расійскіх войскаў з-за моцнага супраціўлення Украіны.

вх