Беларуская Служба

Польскія «Крабы» ва Украіне гатовыя да бою з рускімі акупантамі

09.06.2022 17:09
Запасы снарадаў адпаведнага калібру ўжо на 10% перавышаюць запасы снарадаў буйных калібраў савецкага тыпу, якія былі ва Украіне станам на 24 лютага.
Samobieżna haubica Krab przekazana na wyposażenie Sił Zbrojnych RP
Samobieżna haubica Krab przekazana na wyposażenie Sił Zbrojnych RP materiały prasowe HSW

Польскія самаходныя гаўбіцы «Краб» калібру 155 мм гатовыя да выкарыстання Узброенымі сіламі Украіны на фронце, як і шэраг іншага ўзбраення, атрыманага ад партнёраў, паведамі міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў:

-Рады паведаміць, што да выканання баявых задач на фронце гатовыя польскія САУ «Краб». Пасля гармат М777 і FH70, САУ Ceasar і М109А3-гэта пяты від артылерыі 155-мм калібру, які нам удалося прыцягнуць.

Рэзнікаў удакладніў, што Міністэрства абароны ўжо забяспечыла пастаўкі ва Узброеныя Сілы Украіны больш за 150 артылерыйскіх платформаў 155-мм калібру.

Паводле міністра, запасы снарадаў гэтага калібру ўжо на 10% перавышаюць запасы снарадаў буйных калібраў савецкага тыпу, якія былі ва Украіне станам на 24 лютага 2022 года. Пры гэтым эфектыўнасць гэтых снарадаў вышэй, чым савецкіх узораў, таму ў іх меншы расход.

pravda.com.ua/эж

Чэхія перадала Украіне дзясяткі танкаў

05.04.2022 15:32
Чэхія стала першай краінай, якая перадала УС Украіны ўзбраенне такога тыпу.

Брытанія прадставіць Украіне рэактыўныя сістэмы залпавага агню M270

06.06.2022 10:04
Напярэдадні Пуцін папярэдзіў Захад, што Расія нанясе ўдары па новых мэтах, калі ЗША пачнуць пастаўляць Украіне ракеты большай далёкасці.

ЗША адправілі чарговую партыю гаўбіц M777 ва Украіну

09.06.2022 11:21
Раней Нарвегія афіцыйна пацвердзіла, што перадала Украіне 22 самаходныя гаўбіцы М109.