Беларуская Служба

Вораг працягвае штурмаваць Лісічанск, Славянск і Бахмут

29.06.2022 09:43
Пагроза авія- і ракетных удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па аб'ектах на тэрыторыі Украіны захоўваецца.
-
Прэс-сакратар Генеральнага штаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупунwww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Расійская армія працягвае наступленне на Лісічанск, Славянск і Бахмут. Таксама вядзе баявыя дзеянні на іншых участках фронту, паведамляе Генштаб Узброеных сіл Украіны. Расіяне атакуюць украінскія цывільныя абʼекты, таксама па-за лініяй фронту. Сёння 126 дзён поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны, нагадаў прэс-сакратар Генштаба Узброеных сіл Украіны Аляксандр Штупун:

- У Валынскім і Палескім раёнах праводзіцца праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Паводле наяўнай інфармацыі, з 28 чэрвеня па 16 ліпеня бягучага года ў Гомельскай вобласці плануецца правесці вайсковыя зборы з прызыўнікамі. Згодна з планамі сустрэчы, будуць адпрацаваны пытанні фарміравання асобных пяхотных батальёнаў тэрытарыяльных войскаў, вядзення баявога ўзгаднення, а таксама арганізацыі аховы і абароны абʼектаў. Пагроза авія- і ракетных удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па абʼектах на тэрыторыі Украіны захоўваецца.

Як гаворыцца ў паведамленні Генштаба ў Луганскай вобласці, агрэсар штурмуе Лісічанск з паўднёвага захаду. У Данецкай вобласці расіяне дасягнулі частковага поспеху ў наступленні на Бахмут у навакольных вёсках - Камышуваха, Горскае, Мікалаеўка, Белагораўка, Навалуганскае. Яны таксама штурмуюць лінію Багародычын – Краснаполле, каб падрыхтаваць магчымасць далейшага наступу на Славянск.

У Запарожскай, Херсонскай і Мікалаёўскай абласцях – расіяне засяроджваюцца на ўтрыманні пазіцый і абстрэле ўкраінскай арміі. Раніцай расійскія ракеты ўпалі на Мікалаеў. Яны ўпалі, між іншым, на шматкватэрныя дамы. Загінулі, як мінімум, двое мірных жыхароў.

IAR/ аз

Уладзімір Зяленскі: 2 811 расійскіх ракет нанеслі ўдaры па ўкраінскіх гарадах

29.06.2022 07:45
Прэзідэнт Украіны пераконвае ў неабходнасці стварэння юрыдычнага вызначэння тэрарыстычнай дзяржавы.