Беларуская Служба

Расія страціла ва Украіне 35 450 вайскоўцаў

29.06.2022 11:46
Найбольшыя страты расіяне панеслі ўчора пад Бахмутам.
www.facebook.comGeneralStaff.ua
www.facebook.com/GeneralStaff.uawww.facebook.com/GeneralStaff.ua

Да гэтай пары Расія страціла ва Украіне 35 450 вайскоўцаў. У Генштабе Узброеных сіл Украіны паведамілі, што ў выніку ўчарашніх ваенных дзеянняў загінулі каля 200 расійскіх вайскоўцаў. Найбольшыя страты расіяне панеслі ўчора пад Бахмутам.

З 24 лютага, гэта значыць з пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну, Расія страціла 1 572 танкі і 3 720 БТРаў. Украінцы збілі 217 расійскіх самалётаў, 185 верталётаў, 640 беспілотнікаў і 142 ракеты, а таксама пашкодзілі 14 караблёў.

Акрамя таго, украінская армія знішчыла 781 расійскую артылерыйскую сістэму, 246 пускавых установак і 103 сістэмы супрацьпаветранай абароны. Украінцы таксама знішчылі 2 598 вайсковых машын і танкаў.

IAR /аз

Вораг працягвае штурмаваць Лісічанск, Славянск і Бахмут

29.06.2022 09:43
Пагроза авія- і ракетных удараў з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь па аб'ектах на тэрыторыі Украіны захоўваецца.