Беларуская Служба

УСУ нанеслі чарговыя ўдары па Антонаўскім мосце

08.08.2022 10:02
Прадстаўнікі пуцінскай «Адзінай Расіі» ужо эвакуяваліся з Херсона, патлумачыўшы гэта тым, што больш не могуць праводзіць «гуманітарныя аперацыі» на месцы.
Foto: youtube.comwatchscreen
Foto: youtube.com/watch/screen.

УСУ зноў нанеслі ўдары па мастах у акупаваных расяянамі Херсоне і Новай Кахоўцы. Прадстаўніца аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумянюк паведаміла, што ў Херсоне зноў аб'ектам удару стаў Антонаўскі мост:

-Аперацыя, якая працягваецца ў гэтым раёне ўжо некалькі дзён, дала плёны, прычым сурʼёзныя. Гэта датычыцца як Антонаўскага моста, так і моста ў Новай Кахоўцы.

Пасля ранейшага разбурэння Антонаўскага мосту расяяне падрыхтавалі пантонную пераправу. Як падкрэсліваюць украінскія ўлады, удары па мосце праз Дняпро істотна перашкодзіла пастаўкам зброі акупантам. Прадстаўнікі пуцінскай «Адзінай Расіі» ужо эвакуяваліся з Херсона, патлумачыўшы гэта тым, што больш не могуць праводзіць «гуманітарныя аперацыі» на месцы.

iar/эж


Былы камандуючы НАТА заклікаў Украіну падарваць Крымскі мост

08.07.2022 20:23
«Керчанскі мост – законная цэль», – падкрэсліў генерал Філіп Брыдлаў.

Украінскія сілы правялі чарговы ўдар па транспартных артэрыях расійскіх войскаў

04.08.2022 14:54
На поўдні краіны ўкраінскія войскі ўзмацнілі ўдары па камунікацыйных шляхах расійскіх акупацыйных войскаў.