Беларуская Служба

Ва Украіне працягваюцца суды над расійскімі акупантамі

11.08.2022 13:36
Украінскі суд прысудзіў яшчэ трох акупантаў з «ДНР» па справах аб дзяржаўнай здрадзе і ўдзеле ў незаконных узброеных фармаваннях.
Ілюстрацыйны здымакEPA/ROMAN PILIPEY Dostawca: PAP/EPA

Паводле дадзеных СБУ, усе трое ўваходзілі ў склад «4 асобнага мотастралковага батальёна 119 палка ДНР» і патрапілі ва ўкраінскі палон у канцы сакавіка падчас баёў на тэрыторыі Сумскай вобласці.

Кожнага прыгаварылі да 15 гадоў калоніі.

Апроч таго украінскія праваахоўнікі агучылі доказы злачынных загадаў расіян расстрэльваць мірных жыхароў.

СБУ перахапіла размову старэйшага лейтэнанта расійскай арміі Антона Струева, дзе ён загадаў падначаленым забіваць мірных жыхароў падчас акупацыі Кіеўшчыны.

СБУ ўдалося знайсці чалавека, якога падначаленыя Струева расстралялі і пакінулі паміраць — ён гатовы даць паказанні супраць тэрарыстаў у міжнародным судзе.

юл