Беларуская Служба

УС Украіны нанеслі ўдары мосце дамбы ў Новай Кахоўцы

13.08.2022 09:20
На паўднёвым участку фронту расяяне спрабуюць умацаваць свае пазіцыі і не дапусціць адсячэння акупацыйнага гарнізона ў Херсоне.
     ()
Выбухі боепрыпасаў у Новай Кахоўцы (ілюстрацыя)Фото: Роман Бочкала/tsn

Украінскія сілы пашкодзілі аўтамабільны мост праз дамбу ГЭС у Новай Кахоўцы на рацэ Дняро. Мост выкарыстоўваўся расейцамі для дарожнай сувязі з акупаваным Херсонам. Пераправа непрыдатная для выкарыстання.

Прадстаўнік аператыўнага камандавання «Поўдзень» палкоўнік Уладзіслаў Назараў паведаміў, што ўкраінскія сілы нанеслі серыю ўдараў па пазіцыях агрэсара:

-Наша авіяцыя нанесла ўдар па пяці ўмацаваных пунктах праціўніка і канцэнтрацыі яго тэхнікі ў раёнах Баштана, Берыслава і Херсона. У рамках выканання агнявых задач ракетна-артылерыйскімі падраздзяленняў быў абстраляны аўтамабільны мост дамбы Новая Кахоўка, не прыдатны да эксплуатацыі. Ліквідавана 46 акупантаў, знішчана 15 адзінак бронетанкавай, інжынернай і аўтамабільнай тэхнікі.

На паўднёвым участку фронту расяяне спрабуюць умацаваць свае пазіцыі і не дапусціць адсячэння акупацыйнага гарнізона ў Херсоне. Агрэсар увесь час вёў наступальныя дзеянні на поўнач ад Данецка. Харкаўская, Чарнігаўская і Сумская вобласці знаходзяцца пад артылерыйскім абстрэлам і авіяўдарамі расійскіх захопнікаў.

iar/эж


УСУ знішчылі расійскую ваенную базу і тры склады боепрыпасаў

15.07.2022 08:53
Сяргей Братчук даў загаловак «За Вінніцу» сваёй інфармацыі пра знішчэнне базы і складоў. 

УСУ нанеслі чарговыя ўдары па Антонаўскім мосце

08.08.2022 10:02
Прадстаўнікі пуцінскай «Адзінай Расіі» ужо эвакуяваліся з Херсона, патлумачыўшы гэта тым, што больш не могуць праводзіць «гуманітарныя аперацыі» на месцы.